Першы блок БелАЭС запусцяць да канца 2019 года

Першы блок БелАЭС запусцяць да канца 2019 года

Першы блок БелАЭС плануюць увесці ў экплуатацыю да канца 2019 года. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар карпарацыі “Росатам” Аляксей Ліхачоў на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Беларусі Сяргеем Румасам.

Беларускі прэм’ер адзначыў, што АЭС у Астраўцы — вельмі значны для краіны аб’ект, бо найбуйнейшы паводле інфраструктуры ды інвестыцыяў, а да таго ж знаходзіцца на непасрэдным кантролі ў кіраўніка дзяржавы.

Кіраўнік “Росатама” прывёў у прыклад першы блок Ленінградскай АЭС, якую называе “старэйшым братам беларускай станцыі”. Паводле Ліхачова, гэты аб’ект прайшоў прамысловыя выпрабаванні, працуе на поўную магутнасць і цяпер афармляецца ў прамысловую эксплуатацыю. Да такой самай працэдуры рыхтуюцца і ў Беларусі на наступны год, паведамляе прэс-служба беларускага ўраду.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі