Першым фіналістам Кубка Мінска па хакеі стаў "Лакаматыў" з Яраслаўля

Першым фіналістам Кубка Мінска па хакеі стаў "Лакаматыў" з Яраслаўля

Першымі фіналістамі хакейнага "Кубка Мінска" сталі спартоўцы яраслаўскага "Лакаматыва". 27 ліпеня яны на лёдзе "Чыжоўка-Арэны" перамаглі "Югру" з Ханты-Мансійска. 

Напачатку "Югра" ўпэўнена вяла. Пасля двух перыядаў лік быў  2:0 на карысць ханты-мансійскай каманды. Забітымі шайбамі адзначыліся Антон Каралёў і Аляксандр Вугольнікаў.

Аднак у апошняй траціне сустрэчы Ягор Каршкоў скараціў разрыў, а потым Якуб Накладал зраўняў лік — 2:2. У авертайме Накладал на другой хвіліне аформіў галявы дубль і прынёс сваёй камандзе перамогу — 3: 2. 

У заключным паядынку папярэдняй групы В "Югра" 28 лiпеня згуляе з рыжскім "Дынама". На старце турніру рыжане саступілі "Лакаматыву" з лікам 1:3.

Пераможца групы А вызначыцца ў пятніцу на сустрэчы мінскага "Юнацтва" і маскоўскага "Дынама". Перад гэтым абедзве каманды выйгралі ў мінскіх дынамаўцаў: масквічы — з лікам 6:3, а "Юнацтва" — 5:2.

Стыкавыя матчы за выніковыя месцы пройдуць 29 ліпеня. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі