Песні расійскіх выканаўцаў трапілі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў у Беларусі
Міністэрства інфармацыі дадало ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў шэраг песень расійскіх музычных выканаўцаў і гуртоў. Падставай для гэтага сталі рашэнні беларускіх судоў. Як адзначае прэс-служба БАЖ, у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, забароненых для распаўсюду ў краіне, увайшлі песні такіх выканаўцаў, як MC Gapon, NeBrat, “Коловрат”, “Коррозия метала” ды інш.
Напрыклад, у гурта "Коррозия метала" экстрэмісцкай прызнаная песня "Бей чертей спасай Россию", у "Ёж" — "Будь Белым" і г.д.
За выраб і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Беларусі прадугледжанае пакаранне ад штрафу (да 50 базавых велічыняў) да адміністрацыйнага арышту.