У Беларусі станочніка асудзілі за каментар пад відэа расійскага блогера

"Хімія" за каментар

"Хімія" за каментар / pixabay.com

Беларуса асудзілі за каментар пад відэа расійскага блогера Іллі Варламава. Як паведамляюць праваабаронцы, справу Ігара Жука некалькі тыдняў таму разглядаў суд Ленінскага раёна Гродна. Суддзя Наталля Горбач за "абразу Лукашэнкі" прызначыла два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімію").

Ролік Варламава "Беларусь: схаваная мабілізацыя і ўвод войскаў з Расіі | Украіна, Лукашэнка і НАТА" быў апублікаваны на YouTube ў 2022 годзе і набраў 1,5 млн праглядаў. У тэлефоне Жука сілавікі знайшлі прыкладанне YouTube, у якім у раздзеле "Каментары" і быў адпаведны допіс.

Ігар Жук працаваў станочнікам дрэваапрацоўчых станкоў у закрытым акцыянерным таварыстве. Да вынясення прысуду ён знаходзіўся за кратамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі