Пінскага блогера адпраўляюць у калонію за карыкатуру на Лукашэнку
Мікалай Клімовіч / t.me/viasna96/
Пінскага блогера Мікалая Клімовіча асудзілі на год калоніі за карыкатуру на Аляксандра Лукашэнку, змешчаную ў сацсетцы. У сатырычным малюнку суд пабачыў "абразу", паведамляе @viasna96.
Крымінальную справу разглядаў суд Пінскага раёна і горада Пінска. Суддзя Андрэй Бачыла па прапанове пракурора Іллі Гузарэвіча, вырашыў адправіць Клімовіча ў калонію, нягледзячы на тое, што ён мае інваліднасць II групы па сэрцы. Раней ён перанёс інсульт і складаную аперацыю.
Нядаўна Мікалая Клімовіча ўжо судзілі па адміністрацыйнай справе — за пастаўленую ў сацсетцы рэкцыю "смешна" пад карыкатурай на Уладзіміра Пуціна, намаляванага ў нацысцкай форме. Той жа суддзя Бачыла прызнаў блогера вінаватым у "распаўсюдзе нацысцкай сімволікі" і прызначыў штраф — 111 рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.