Моцная залева ў Пінску: людзі плавалі па вуліцах у лодцы (відэа)

Моцная залева ў Пінску: людзі плавалі па вуліцах у лодцы (відэа)

А 7-й гадзіне раніцы 20 чэрвеня на Пінск абрынулася сапраўдная залева, перадае тэлекампанія "Варяг". 

Ад патокаў вады некаторыя вуліцы ператвараліся ў сапраўдныя рэкі, а нізкія месцы — у азёры. У некаторых месцах узровень вады дасягаў 40 см і больш. Некаторыя з кіроўцаў ехалі па тратуарах. 

Відавочцы нават знялі, як па пінскіх вуліцах гараджане плылі ў лодцы. 

Бліжэй да 8-й гадзіны раніцы з праблемамі сутыкнуўся грамадскі транспарту: на некаторых маршрутах аўтобусы зусім спыніліся. І нават дыспетчары таксі на заяўкі адказвалі, што забяруць пасажыраў, калі з дарог сыдзе вада.

Бліжэй да 10:00 дождж сціх, і рух па вуліцах горада аднавіўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі