Pixies выпусцілі новае відэа (глядзець)

Pixies выпусцілі відэа на песню "What Goes Boom" — апошні сінгл з найноўшай іпішкі каманды "EP-1".
Галоўныя героі відэа — каменная пустыня і бубнач Джоі Санц'яга, які вандруе між валуноў і раптоўна ўзрываецца.

Паводле слоў удзельніка гурта Мэц'ю Галкіна, ролік мусіў быць падобны да цэнтральнай драматычнай сцэны з "Зорных войнаў". Аднак, каб зменшыць фінансавыя выдаткі на яго вытворчасць, было вырашана проста ўзарваць Санц'яга — маўляў, "для мастацтва мы ідзём на кампрамісы".


"EP-1" - першая пласцінка Pixies, выдадзеная пасля 22-гадовай паўзы. Летам гурт пакінула адна з заснавальніц каманды, басістка Кім Дзіл. На яе месца прыйшла іншая Кім — Шэтак. У гэты момант амерыканскія рокеры гастралююць па Еўропе.

Паводле nme.com

Фота: www.cnn.com
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі