Платформа "Голас": галасы за Лукашэнку на выбарах падробленыя двойчы
Платформа "Голас" апублікавала кароткую версію справаздачы па прэзідэнцкіх выбарах 9 жніўня з доказамі парушэнняў і ўкідаў.
Эксперты платформы сцвярджаюць, што фальсіфікацыі былі выяўленыя на кожным трэцім участку з тых, якія апублікавалі выніковыя пратаколы.
"Галасы за Лукашэнку падробленыя двойчы: спачатку ўчастковымі камісіямі, а потым і на ўзроўні ЦВК. Толькі знойдзеных парушэнняў — больш за 6,5 тысячы", — заяўляюць у "Голасе". Як мяркуюць стваральнікі платформы, гэта сур'ёзная падстава для таго, каб выбары прызнаць несапраўднымі і правесці новыя — з захаваннем законаў.
У "Голасе" нагадваюць, што інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі на пяты прэзідэнцкі тэрмін адбылася 6 лістапада 2015 года. Таму яны лічаць, што сёння яго законны тэрмін кіравання заканчваецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.