Покер Іллі Шкурына, ён стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі

Покер Іллі Шкурына, ён стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі

У пятніцу ў матчы 23-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе "Энергетык-БДУ" разграміў "Мінск" — 6:1. Чатыры галы забіў 20-гадовы Ілля Шкурын (на 15-й, 42-й, з пенальці, 49-й і 68-й хвілінах). Апошнія дзесяць хвілін "Мінск" гуляў у меншасці — быў выдалены з поля ўкраінскі легіянер Уладзіслаў Насібулін, які нанёс траўму расійскаму легіянеру Данілу Палубаярынаву. Апошняга са стадыёна забрала "хуткая".

Шкурын стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі, на яго рахунку ўжо 13 галоў.

У іншым матчы "Дняпро" выйграў у "Слуцка" — 2:0. У суботу сустрэнуцца БАТЭ і "Нёман", "Тарпеда-БелАЗ" і "Гомель".

У першынстве лідыруе брэсцкае "Дынама" — 55 ачкоў, БАТЭ і "Шахцёр" набралі па 50 і маюць па матчы ў запасе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі