Полк Каліноўскага пазбаўляюць уласнай сістэмы набору рэкрутаў

Каліноўцы, ілюстрацыйнае фота

Каліноўцы, ілюстрацыйнае фота / тэлеграм-канал Палка Каліноўскага

Полк імя Кастуся Каліноўскага пазбаўляюць уласнай сістэмы набору рэкрутаў. Для ПКК гэтыя змены — "страта традыцыйных элементаў самакіравання".

Раней беларускія добраахвотнікі маглі трапіць у ПКК праз рэкрутынгавы цэнтр у Варшаве. Як стала вядома Еўрарадыё, цяпер гэтая сістэма скасаваная. Каб ваяваць за Украіну, беларусы мусяць звяртацца ў вайсковую часць Замежнага легіёна і праходзіць падрыхтоўку на яго базе. Далей менавіта легіён будзе вырашаць, у якое падраздзяленне накіраваць добраахвотніка.

"Знішчаюць дзейную сістэму, збудаваную за больш чым два гады", — каментуе сітуацыю прэс-служба палка. Ад яе, дарэчы, у рамках гэтай рэформы патрабуюць і перадаць доступ да сацыяльных сетак ПКК.

У прэс-службе ПКК дадаюць, што Павел "Дзядзька" Шурмей, прызначаны часовым камандзірам Палка імя Кастуся Каліноўскага, пагадзіўся на новы парадак рэкрутынгу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі