Польшча дала на дэмакратызацыю Беларусі 17 мільёнаў долараў
Такая сума Польшчай была выдаткавана ў мінулым годзе.
У той жа час Украіна, якая нашмат большая за Беларусь, атрымала за гэты ж перыяд на праекты па дэмакратызацыі краіны ад Польшчы толькі 13 мільёнаў долараў. Такія дадзеныя прыводзяць польскія СМІ.
Усяго ж Польшча на дапамогу краінам Усходняга партнёрства ў мінулым годзе выдаткавала 35,5 мільёнаў долараў.