Польшча гатовая перадаць Украіне роту танкаў "Леапард"

Танк "Леапард" / warfor.me
Танк "Леапард" / warfor.me

Польшча перадасць Украіне роту танкаў "Леапард" у рамках міжнароднай кааліцыі. Пра гэта прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў на прэс-канферэнцыі ў Львове 11 студзеня.

Раней прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі казаў, што сама Польшча, без больш шырокай кааліцыі, гэтыя танкі перадаваць Украіне не плануе.

"Роту танкаў "Леапард" перададуць у рамках фармавання кааліцыі. Мы хочам, каб гэта была міжнародная кааліцыя, і вырашылі ўнесці туды пакет танкавай роты "Леапард", якая, я спадзяюся, разам з іншымі бліжэйшым часам адправіцца ва Украіну",перадае hromadske.ua словы Дуды.

Як паведамляла Еўрарадыё, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 11 студзеня наведаў Львоў. Там у яго, дарэчы, адбылася неафіцыйная сустрэча з прэзідэнтамі Польшчы і Літвы — Анджэем Дудам і Гітанасам Наўседам.

Нямецкія танкі "Леапард" узятыя на ўзбраенне войскамі Аўстрыі, Канады, Даніі, Фінляндыі, Германіі, Польшчы і шэрагу іншых краін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі