Польшча купіла беспілотнікі Bayraktar для аховы мяжы з Беларуссю

Польскую мяжу будуць патруляваць дроны Bayraktar TB2

Польскую мяжу будуць патруляваць дроны Bayraktar TB2 / GETTY, Anadolu Agency

Польшча купіла тры турэцкія беспілотнікі Bayraktar TB2, каб кантраляваць мяжу з Беларуссю, піша польскі сайт WP Tech.

Агулам палякі плануюць купіць 24 дроны і 12 станцый кіравання. Кантракт разлічаны на 270 мільёнаў долараў.

Чакаецца таксама, што ў 2024 годзе ў Польшчы з'явяцца турэцкія планеруючыя ракеты з лазерным навядзеннем MAM-L і MAM-C.

Ударныя дроны Bayraktar атрымалі шырокую вядомасць падчас расійска-ўкраінскай вайны. Яны добра зарэкамендавалі сябе пры адбіцці расійскай агрэсіі зімой-вясной 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі