Польшча збіраецца "павысіць эфектыўнасць" плота на мяжы з Беларуссю

Плот не забяспечвае поўную бяспеку мяжы 

Плот не забяспечвае поўную бяспеку мяжы  / twitter.com/Straz_Graniczna

Польшча збіраецца "павысіць эфектыўнасць" плота, пабудаванага на мяжы з Беларуссю. Новы міністр унутраных спраў Марцін Кервінскі анансаваў адмысловую праверку. Паводле яго слоў, на сённяшні дзень плот не забяспечвае поўную бяспеку мяжы і патрабуе ўдасканалення. Будзе ўзмацняцца і асабісты склад сілавікоў, якія ахоўваюць мяжу, паведамляе wiadomosci.radiozet.pl.

Плот пяціметровай вышыні Польшча ўзвяла, каб спыніць масавы наплыў мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (тое самае зрабілі Літва і Латвія). Захад ускладае адказнасць на міграцыйны крызіс на рэжым Аляксандра Лукашэнкі (і бачыць "руку Масквы").

Польскі бок заяўляў, што плот спрабавалі падкапаць, а беларускія памежнікі рабілі ў ім дзіркі "балгаркамі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі