Палякі расказалі, якім сёлета было становішча на мяжы з Беларуссю
Беларуска-польская мяжа
Польскія памежнікі расказалі, якім было становішча на беларуска-польскай мяжы сёлета.
За год яны афіксавалі 25,7 тысяч спроб перасячэння мяжы ў абыход урэгуляваных працэдур. Мігранты, якія спрабавалі трапіць у ЕС праз мяжу з Беларуссю, з'яўляюцца грамадзянамі 53 краін.
Гэтай восенню становішча на беларускай мяжы больш-менш нармалізавалася. У гэтым месяцы Польшча зафіксавала толькі 178 спроб перасячэння беларуска-польскай мяжы ў абыход працэдур.
Вядома, што восенню ў чатах мігрантах пачалі пісаць, што мяжа Расіі з Фінляндыяй стала больш даступнай, чым беларуская мяжа з краінамі ЕС. Шэраг мігрантаў выбралі гэты кірунак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.