Польшча можа цалкам закрыць мяжу з Беларуссю
Польскі ўрад папярэдзіў Мінск пра магчымасць цалкам закрыць рух праз беларуска-польскую мяжу. Гэта азначае, што будуць спыненыя і транзітныя грузаперавозкі, якія ідуць праз Беларусь.
Пакуль што палякі закрылі толькі адзін пункт пропуску — "Кузніцу" (з беларускага боку "Брузгі"). Рух праз яго спыніўся з 7-й раніцы 9 лістапада, бо побач размясціўся вялізны лагер мігрантаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.