Польшча падтрымала пазіцыю Літвы наконт Беларускай АЭС

Польшча падтрымала пазіцыю Літвы наконт Беларускай АЭС

Польшча падтрымлівае пазіцыю Літвы па Беларускай АЭС. Пра гэта прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў падчас сустрэчы са сваім літоўскім калегам Саўлюсам Сквярнялісам на мяжы дзвюх краін.

"Мы не толькі разумеем асцярогі Літвы, якія тычацца электрастанцыі ў Астраўцы, але і падтрымліваем Літву на ўсіх магчымых еўрапейскіх форумах", — цытуе "Новая газета" словы Маравецкага.

Літоўскі прэм'ер падзякаваў Польшчы за падтрымку пазіцыі адмовы ад куплі электраэнергіі з Беларускай АЭС.

Літва паслядоўна выступае супраць адкрыцця АЭС у Астраўцы, называючы яе небяспечнай. Літоўскі парламент забараніў купляць электраэнергію з БелАЭС як небяспечнага аб'екта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі