Польшча пазмагаецца за вызваленне ўсіх беларускіх палітвязняў — Анджэй Дуда
Анджэй Дуда на сустрэчы з польскімі пасламі / Канцылярыя прэзідэнта РП
Польшча мае намер змагацца за вызваленне ўсіх беларускіх палітвязняў, заявіў на сустрэчы з амбасадарамі польскі прэзідэнт Анджэй Дуда. "Мы будзем змагацца за вызваленне ўсіх палітвязняў на міжнародных пляцоўках і выступаем за ўзмацненне абмежавальных мер, уведзеных у дачыненні да Беларусі", — заявіў ён.
Па словах Дуды, ён рады, што яго краіна актыўна падтрымлівае беларускую грамадзянскую супольнасць і спрыяе стварэнню ўмоў для развіцця дэмакратыі і палітычнага дыялогу. Ён заклікаў польскіх паслоў падтрымліваць і ўмацоўваць беларускую дыяспару і ў іншых краінах.
Адзначым, што Польшча робіць канкрэтныя крокі, каб прымусіць беларускія ўлады выпусціць палітвязняў. Так, пасля прысуду гродзенскаму актывісту Анджэю Пачобуту Варшава прыняла рашэнне закрыць памежны пераход Бераставіца-Баброўнікі. А пасля адхілення апеляцыі на гэты прысуд — закрыла мяжу для беларускіх і расійскіх грузаперавозчыкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.