Польшча перакідвае да мяжы з Беларуссю тысячу вайскоўцаў

На мяжу таксама перакінуць 200 адзінак тэхнікі / Twitter-акаўнт міністра абароны Польшчы
На мяжу таксама перакінуць 200 адзінак тэхнікі / Twitter-акаўнт міністра абароны Польшчы

Польшча адпраўляе дадаткова 1000 вайскоўцаў і 200 адзінак вайсковай тэхнікі на мяжу з Беларуссю, напісаў у сваім акаўнце ў “Твітар” міністр абароны краіны Марыюш Блашчак.

“Гэта дэманстрацыя нашай гатовасці рэагаваць на спробы дэстабілізацыі ля межаў нашай краіны”, — напісаў Блашчак.

Аперацыю, у рамках якой Польшча мацуе мяжу з Беларуссю, назвалі “Бяспечнае Падляссе”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі