Польшча правядзе экстраннае паседжанне па сітуацыі з мігрантамі на мяжы
Мігранты на мяжы Беларусі з Польшчай / БЕЛТА
У панядзелак адбудзецца паседжанне антыкрызіснага штаба ўпраўлення Польшчы, паведамляе прэс-сакратар польскага ўрада Пётр Мюлер.
У паседжанні павінныя ўдзельнічаць прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі, віцэ-прэм'ер урада Яраслаў Качыньскі, міністр унутраных спраў Марыюш Каміньскі і міністр абароны Марыюш Блашчак.
W związku z wydarzeniami na granicy polsko-białoruskiej o godz. 13:00 odbędzie się posiedzenie sztabu kryzysowego z udziałem premiera @MorawieckiM, wiceprezesa Rady Ministrów J. Kaczyńskiego, ministra @Kaminski_M_, ministra @MBlaszczak oraz przedstawicieli właściwych służb.
— Piotr Müller (@PiotrMuller) November 8, 2021
Як паведамляла Еўрарадыё, раніцай у панядзелак у сацсетках пачалі з'яўляцца відэа, на якіх сотні людзей ідуць па праезнай частцы і ўзбочыне трасы М6 (Мінск — Гродна) у кірунку да памежнага пераходу "Брузгі — Кузніца". Пра тое, што на польска-беларускай мяжы нелегалы-мігранты рыхтуюць штурм, заявіў прэс-сакратар міністра, які каардынуе працу польскіх спецслужбаў, Станіслаў Жарын.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.