Польшча просіць НАТО ўзмацніць абарону ўсходняй мяжы
НАТО павінна перагледзіць канцэпцыю абароны на ўсходняй мяжы ў часе вераснёўскага саміту Альянса.
Пра гэта ў інтэрв’ю Польскаму радыё заявіў міністр абароны Польшчы Томаш Семоняк, перадае УНІАН.
“У нас ніколі не было такой сітуацыі, як цяпер. Гэта, напэўна, будзе найважнейшы саміт НАТО за апошнія 15 гадоў. Гэта тэст для НАТО, і на гэты саміце мы ўбачым, наколькі Альянс змог зрабіць высновы з існуючага крызісу бяспекі ў Еўропе”, — сказаў Семоняк.
Паводле яго словаў, у такой сітуацыі трэба разгледзіць змены па ўмацаванні ўсходняй мяжы Альянсу.
Томаш Семоняк мяркуе, што варта дадаткова развіваць структуры НАТО ў Польшчы, які ўжо існуюць, у прыватнасці Міжнародны паўночна-ўсходні корпус у Шчэціне.
Саміт НАТО пройдзе 4-5 верасня ва Уэлсе. Лідары краін-сябраў абмяркуюць будучую структуру і праблемы арганізацыі з улікам сённяшніх выклікаў. Чакаецца, што ўкраінскае пытанне будзе сярод ключавых. Апроч таго, Пятро Парашэнка атрымае запрашэнне на саміт ад генеральнага сакратара НАТО Андэрса Фог Расмусэна.