Польшча сёлета выдала беларусам больш за 90 тысяч віз, з іх 9000 гуманітарных
За сем месяцаў 2021 года (студзень-ліпень) Польшча выдала грамадзянам Беларусі больш за 90 тысяч віз. Прычым амаль 9 тысяч з іх — гэта гуманітарныя візы. Такую статыстыку падае Польскае радыё са спасылкай на Міністэрства замежных спраў Польшчы.
Агулам ад пачатку крызісу ў Беларусі (са жніўня 2020-га) Польшча выдала больш за 12 тысяч гуманітарных віз. Са снежня 2020 года людзі з такой візай могуць легальна працаваць у Польшчы без дадатковых дазволаў. Напрыклад, менавіта гуманітарную візу атрымала лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.