Польшча ўвяла новыя правілы для ўезду ў краіну
Польшча ўвяла новыя правілы для ўезду ў краіну. звязаныя распаўсюдам каранавіруснай інфекцыі.
Тыя, хто прыязджае не з Шэнгенскай зоны, будуць адпраўленыя на каранцін нават пры наяўнасці адмоўнага тэста на каранавірус. Пры гэтым тэст можна будзе здаць у самой Польшчы: калі вынік будзе адмоўны, чалавека выпусцяць з каранціну.
Людзі, якія прыязджаюць з Шэнгенскай зоны, павінныя мець адмоўны тэст, зроблены не пазней за 48 гадзінаў да ўезду ў Польшчу. Тады яны пазбегнуць каранціну.
Акрамя таго, МЗС Польшчы заклікала сваіх грамадзян не ездзіць за мяжу без пільнай патрэбы, бо пры вяртанні на радзіму могуць узнікнуць цяжкасці.
Modyfikacja zasad kwarantanny granicznej od 30 marca ⤵
— Kancelaria Premiera (@PremierRP) March 29, 2021
STREFA SCHENGEN - obowiązek posiadania negatywnego testu sprzed max 48h
SPOZA STREFY SCHENGEN - każdy z podróżujących skierowany na kwarantannę
Z kwarantanny zwalnia test wykonany w Polsce po przyjeździe. pic.twitter.com/4f3aP4Kbfl
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.