Польшча выдала ўкраінцам больш візаў, чым беларусам і расіянам
Каля 220 тысяч візаў выдалі консульствы Польшчы ва Ўкраіне ў першай палове 2009 года. Гэта амаль у два разы болей, чым колькасць візаў, атрыманых агулам беларусамі (амаль 70 тысяч) і расіянамі (амаль 50 тыс.), паведамляе УНІАН.
Разам з тым у МЗС Польшчы не ўдакладнілі, колькі ў студзені-чэрвені 2009-га ўкраінцаў, беларусаў і расіян атрымалі шэнгенскіх візаў, а колькі польскіх нацыянальных.
Разам з тым у МЗС Польшчы не ўдакладнілі, колькі ў студзені-чэрвені 2009-га ўкраінцаў, беларусаў і расіян атрымалі шэнгенскіх візаў, а колькі польскіх нацыянальных.