Польскі "Лех" хоча перавабіць у каманду гульца БАТЭ Віталя Радзівонава

Аб цікавасці футбольнага чэмпіёна Польшчы гэтага году "Леха" да нападаючага барысаўскага БАТЭ Віталя Радзівонава піша ў сённяшнім нумары Gazeta Wyborcza. Паводле выдання, пераконвае Радзівонава змяніць клуб яго былы аднаклубнік, а зараз гулец "Леха" Сяргей Крывец.
Аднак па словах спартыўнага дырэктара "Леха" Марека Погожельчыка, у Радзівонава няма вялікага жадання гуляць у Польшчы, тым больш беларус мае прапановы аб працягу сваёй кар'еры ў Нямеччыне (там ён, дарэчы, ужо гуляў). 

Глядзі таксама: Сяргей Крывец: Сустрэцца з БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў вельмі не хацелася б!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі