Польскіх памежнікаў на мяжы з Беларуссю слепяць лазерамі
На польска-беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna
За сераду, 29 снежня, 22 чалавекі спрабавалі незаконна перасекчы беларуска-польскую мяжу, паведамілі ў Памежнай службе Польшчы.
Адна з груп спрабавала, да прыкладу, перайсці мяжу па пешаходным мосце. У групе было 10 чалавек.
Польскія памежнікі таксама адзначаюць, што з беларускага боку польскія патрулі слепяць лазерамі. У Памежнай службе Польшчы мяркуюць, што гэта робяць прадстаўнікі беларускіх службаў.
Нагадаем, на гэтым тыдні ўпершыню з лета на беларуска-польскай мяжы быў дзень без здарэнняў. У аўторак, 28 снежня, тут не было заўважана ніводнага парушальніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.