Польскія вайскоўцы пакінуць Ірак да канца 2008 года

Польскі вайсковы кантынгент пакіне Ірак да канца 2008 года. Пра гэта ў суботу паведаміў міністр абароны краіны Богдан Кліх. Вывад войскаў з Ірака быў адным з ключавых пунктаў перадвыбарчай праграмы партыі "Грамадзянская платформа", якая перамагла ў кастрычніку на парламенцкіх выбарах.

Новы кіраўнік абароннага ведамства паведаміў, што падрабязнасці плану па вываду польскага кантынгенту з Ірака будуць апублікаваныя ў бліжэйшую пятніцу. У цяперашні момант у Іраку знаходзіцца каля 900 польскіх вайскоўцаў.

У снежні 2006 года прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі працягнуў тэрмін знаходжання кантынгенту да канца 2007 года. Тады ён заявіў, што Польшча не толькі не выведзе свае войскі з Ірака ў 2008 годзе, але і павялічыць іх колькасць. З 2003 года ў Іраку загінулі 22 польскія вайскоўцы.

AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі