Польскія візавыя цэнтры спынілі прыём дакументаў праз кур'ераў
Шэнгенская віза
Польскія візавыя цэнтры ў Беларусі спынілі прыём заяваў праз кур'ераў. Пра гэта паведамляецца на сайце VFS Global.
"З 1 верасня 2024 года прыём візавых заяваў з дапамогай кур'ерскай падачы дакументаў спынены. Усім заяўнікам, за выключэннем непаўнагадовых дзяцей, неабходна ажыццяўляць падачу візавых заяваў у Візавых цэнтрах Польшчы асабіста", — гаворыцца ў паведамленні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.