Порт, які РБ хоча пабудаваць у РФ, зможа прыняць толькі 5 млн тон угнаенняў
Порт, які Беларусь хоча пабудаваць у Расіі, зможа прыняць толькі 5 млн тон калійных угнаенняў за год. З магчымым павелічэннем да 7 млн тон, піша пра праектныя магутнасці "Деловой Петербург". Беларусь жа мае патрэбу ў адпраўцы за мяжу 11 мільёнаў тон прадукцыі "Беларуськалія". Раней яе перапраўлялі пакупнікам праз порт у Клайпедзе, але з 1 лютага Літва спыніла транзіт.
Па даных расійскага выдання, РФ можа прафінансаваць будаўніцтва порта пад Санкт-Пецярбургам для адпраўкі беларускіх калійных угнаенняў. Крэдыт складзе 500 мільёнаў долараў.
Пра праект было згадана падчас нядаўняй сустрэчы ў Маскве Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Колькі часу спатрэбіцца, каб яго рэалізаваць, невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.