"Порту" разграміў БАТЭ — 6:0 (відэа)

Гаспадары поля даволі лёгка "разабраліся" з барысаўчанамі. Тым больш, што гульцы БАТЭ сваімі шматлікімі памылкамі ім дапамагалі. Тры галы забіў Браімі (6, 32 і 57 хвіліны), таксама вызначыліся Джэксан Марцінэс (37), Андрыян Лопэс (62) і Абубакар (76).

БАТЭ гуляў у наступным складзе: Чэрнік, Хагуш, Філіпенка, Палякоў, Младзенавіч, Гардзяйчук, Ліхтаровіч (Якаўлеў, 53), Алексіевіч, Аляхновіч (Карніцкі, 63), А. Валадзько, Радзівонаў (Сігневіч, 70).

У іншым паядынку нашай групы іспанскі “Атлетык” і данецкі “Шахцёр” згулялі ўнічыю 0:0.

Наступны матч БАТЭ правядзе 30 верасня, на сваім полі каманда Аляксандра Ермаковіча будзе прымаць "Атлетык".

Ермаковічу сорамна за гульню БАТЭ, Радзівонаў кажа пра "каманду хлюпікаў"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі