Поўнай інфармацыі пра асуджаных пратэстоўцаў дагэтуль няма

Поўнай інфармацыі пра асуджаных пратэстоўцаў дагэтуль няма

Поўнай інфармацыі пра асуджаных 16 сакавіка ўдзельнікаў дазволенай акцыі супраць дэкрэта № 3, якая прайшла ў Мінску ў сераду, дагэтуль няма. Верагодна было асуджана каля чатырох дзясяткаў чалавек, звычайна на адміністрацыйны арышт — ад 12 да 15 сутак. У судзе Першамайскага раёна прысуды вынеслі, як мінімум, 8 пратэстоўцам, у судзе Цэнтральнага раёна — не менш за 24, у судзе Савецкага раёна — каля дзясятка.

Удзельнікаў акцыі абвінавачвалі ў "дробным хуліганстве" ці ў "непадпарадкаванні законаму патрабаванню службовай асобы", альбо адразу па 2-х артыкулах. Некаторыя асуджаныя аб'явілі галадоўку.

У Магілёве суд Ленінскага раёна вынес 4 штрафы, тры прысуды на адміністрацыйны арышт (ад 12 да 15 сутак) і адно адміністрацыйнае папярэджанне.

У Гродне суд Ленінскага раёна адправіў аднаго чалавека на 13 сутак арышту.

Як чакаецца, больш поўная інфармацыя з'явіцца ў бліжэйшыя дні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі