Пра бургеры, лобстараў, “падставы” і эвакуацыю — эфір з Лявончыкам і Стрыжаком
Аляксей Лявончык і Андрэй Стрыжак / Еўрарадыё
Рэпрэсіі працягваюцца, і людзям па-ранейшаму патрэбная дапамога. Прычым не толькі тым, хто застаецца ў Беларусі, але і тым, каму тэрмінова патрэбная эвакуацыя, ці тым, хто аказаўся ў складанай сітуацыі за мяжой. Ва ўмовах зацягнутага канфлікту і нявызначанасці сітуацыі сіл на ўзаемадапамогу, падаецца, у беларусаў застаецца ўсё менш…
Ці здольнае беларускае грамадства па-ранейшаму на ўзаемадапамогу і салідарнасць? Якія кірункі дзейнасці з’яўляюцца сёння прыярытэтнымі для BYHELP і BYSOL? Ці не трэба сёння найперш засяродзіцца на фінансаванні стварэння добра ўзброенай і матываванай беларускай арміі, каб мець рэальныя сродкі для вызвалення краіны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць сузаснавальнік фонду BYHELP Аляксей Лявончык і сузаснавальнік і кіраўнік дабрачыннага фонду BYSOL, праваабаронца Андрэй Стрыжак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.