Кадыраў сказаў, што Маск падарыў яму Cybertruck. Вось што адказаў Ілан
Серыйны Cybertruck на паркоўцы завода Tesla ў Фрэмонце
Кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі Рамзан Кадыраў паказаў, як рассякае на Cybertrack, абсталяваным кулямётам. Ён заявіў, што аўтамабіль яму падарыў прадпрымальнік, стваральнік Tesla Ілан Маск. І запрасіў бізнэсмэна ў Грозны, паабяцаўшы прыняць "як самага дарагога госця".
Гэтая публікацыя Кадырава абурыла амерыканскага журналіста Сэта Абрамсана. Той паверыў, што Маск асабіста перадаў кіраўніку Чачні Cybertrack і напісаў у Х:
"Маск пастаўляе аўтамабілі, гатовыя да выкарыстання ў ваенных мэтах, падсанкцыйных ворагам Амерыкі? Чаму гэта не самая вялікая гісторыя ў Амерыцы сёння?" — напісаў журналіст.
Элон Маск заявіў, што нічога не дарыў Рамзану Кадыраву.
"Ты сур'ёзна такі адсталы, што думаеш, што я заданаціў Cybertrack для расейскага генерала? Неверагодна. Яшчэ адзін прыклад, як хлусяць традыцыйныя медыя", — адказаў ён у Х пад постам журналіста.
Kadyrov said he received a Tesla Cybertrack from Elon Musk. He promised to send it to the "special military operation" zone and attached a machine gun to it.
— Anton Gerashchenko (@Gerashchenko_en) August 17, 2024
"Elon, thank you! Come to Grozny, I will receive you as the most dear guest! I do not think that our Russian MFA will be… pic.twitter.com/m72fg2G2PU
З пачаткам вайны ва Украіне аўтамабільныя брэнды з сусветным імем абвясцілі Расіі байкот. Адзін за адным яны сышлі з расійскага рынку. Урады ЗША, ЕС і Вялікабрытаніі таксама вырашылі пакараць пуцінскі рэжым і ўвялі санкцыі на прадметы раскошы. Аўтамабілі даражэй за 50 тысяч еўра апынуліся пад забаронай.
Але люксавыя машыны ўсё роўна трапляюць у Расію — і ў тым ліку праз Беларусь. Расейскі ўрад арганізаваў паралельны імпарт, бо нашу краіну заходнія санкцыі на люксавыя аўтамабілі не закранулі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.