Праблемы з чаргой на візу ў польскай амбасадзе ствараў вірус
У хакерскай атацы на сайт амбасады было задзейнічана каля тысячы камп'ютараў.
Стала вядомая прычына, па якой мінчукі не маглі зарэгістравацца на сайце польскай амбасады ў электронную чаргу на шэнгенскую візу. Месцы ў чарзе ў сістэме e-Konsulat займалі робаты, піша АФН.
Антывірусная кампанія ESET выявіла шкодную праграму, якая "браніравала" вольныя месцы ў аўтаматызаванай сістэме консульства. Паведамляецца, што шкодны код Agent.PYO аўтаматычна запаўняў формы для атрымання віз у польскім консульстве ў Мінску.
Паводле атрыманай статыстыкі, больш за 200 тысяч камп'ютараў былі перанакіраваныя на загрузку гэтай пагрозы на працягу шасці дзён. Агулам у дзейнасці хакераў было задзейнічана каля тысячы камп'ютараў.
Інфармацыя пра шкодную праграму была перададзеная ўладам Беларусі і Польшчы.
Фота — olz.by