Працуем над праграмай гераізацыі беларускіх добраахвотнікаў — Сахашчык
Беларускія добраахвотнікі ва Украіне / t.me/belwarriors
"Працуем над праграмай гераізацыі беларускіх добраахвотнікаў", — заявіў у панядзелак на сустрэчы ў Варшаве Валерый Сахашчык, прадстаўнік па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі, кіраўнік Дэпартамента нацыянальнай бяспекі. Паводле яго слоў, у гэтым ён супрацоўнічае з прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Алінай Коўшык.
"Гэта наш генафонд, — кажа ён. — Музыкі павінны спяваць песні пра нашых хлопцаў".
Сахашчык распавёў, што дапамагае зарэгістраваць асацыяцыю беларускіх ветэранаў вайны ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.