Працягваюцца пошукі абломкаў самалёта AirAsia

У нядзелю пяты буйны аб’ект, які можа быць часткай зніклага паветранага судна, быў заўважаны пад вадой, перадае ВВС.

Вобласць пошука ахвяраў крушэння пашыраная, аднак, верагодна, што большасць целаў заціснутыя ў абломках самалёту. На гэты момант былі знойдзеныя каля 30 целаў пасажыраў.

Самалёт малазійскай кампаніі AirAsia знік з радараў 28 снежня. На борце самалёта Airbus A320, які выконваў рэйс з інданэзійскага горада Сурабайя ў Сінгапур, знаходзілася 162 чалавекі.

Як раней заявілі ўлады Інданэзіі, кепскае надвор’е было галоўным фактарам, які вызначыў трагічны лёс лайнера. Мяркуецца, што самалёт трапіў у зону абледзянення, што і выклікала спыненне рухавікоў.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі