Прадстаўнік МЗС Польшчы: ЗША і Літва вядуць перамовы ў справе СРА

Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі настойвае на тым, што Вільня вядзе перамовы з Вашынгтонам у справе размяшчэння элементаў Супрацьракетнай абароны (СРА) ЗША на літоўскай тэрыторыі. Пра гэта сёння паведаміла агенцтва Франс Прэс. Нагадаем, МЗС Літвы абвергла ўчорашняе паведамленне расійскіх СМІ пра перамовы.

Паводле словаў Вітальда Вашчыкоўскага, перамовы з літоўскімі ўладамі могуць быць "метадам уздзеяння" ЗША на Польшчу для таго, каб паскорыць размяшчэнне элементаў амерыканскай СРА ў Польшчы.

Прадстаўнікі польскіх уладаў пацвердзілі, што прэзідэнт ЗША Джордж Буш імкнецца завяршыць перамовы да пачатку прэзідэнцкіх выбараў у ЗША.

РИА "Новости"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі