Прагноз МВФ: ВУП Беларусі сёлета знізіцца на 6%
Па выніках 2020 года беларускую эканоміку чакае падзенне ВУП на 6%. Такі прагноз далі эксперты Міжнароднага валютнага фонду ў чарговым выпуску World Economic Outlook.
У 2019 годзе рост ВУП у Беларусі склаў 1,2%. Прагназавалася, што сёлета ён павялічыцца на 0,3%.
Цяпер эксперты МВФ лічаць, што аднаўленне эканомікі пачнецца ў 2021 годзе — прагназуецца прырост у 3,5%.
Паводле прагнозаў МВФ, інфляцыя ў Беларусі ў 2020-2021-м гадах будзе на ўзроўні 5,6% (ранейшы прагноз — 4,8%). Беспрацоўе, якое ў 2019-м складала 0,3%, сёлета павялічыцца да 2,3%, а ў 2021-м складзе 1,8%.
Эксперты МВФ таксама прагназуюць рэзкае скарачэнне сусветнай эканомікі ў выніку сёлетняй пандэміі каранавіруса — на 3% па выніках года. Гэта горш, чым падчас фінансавага крызісу 2008-2009 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.