Пракуратура паведаміла пра ліквідацыю ў Брэсце чатырох грамадскіх структур
Пракуратура Брэсцкай вобласці паведаміла пра ліквідацыю ў Брэсце чатырох грамадскіх структур. Іх дзейнасць "не адпавядала статутным задачам і мэтам". Гэта — культурна-асветніцкая ўстанова "Еўрапейская брама", рэспубліканская асветніцкая сацыяльна-інфармацыйная ўстанова "Роўнасць і справядлівасць" (была зарэгістравана летам 2016-га, яе лідарам быў грамадскі дзеяч Ігар Маслоўскі), культурна-асветніцкая ўстанова "Брэсцкі Аазіс", інфармацыйна-кансалтынгавая ўстанова "Агенцтва Пропус".
Пракуратура горада Брэста выступіла з ініцыятывай, а адміністрацыі Ленінскага і Маскоўскага раёнаў (гэта яны рэгістравалі ўстановы) прынялі рашэнні аб ліквідацыі. Па версіі пракуратуры, ад імя адной з устаноў "фактычна рыхтаваліся і рэалізоўваліся супрацьпраўныя дзеянні, у тым ліку масавыя беспарадкі, іншыя экстрэмсцкія праявы ў дачыненні Беларусі, публікаваліся заклікі да ўвядзення санкцый...". А іншая ўстанова сваёй дзейнасцю "вяла да павышэння напружанасці ў грамадстве".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.