Пракуратура выявіла ў інтэрнэт-крамах тры "экстрэмісцкія" кнігі

Пракуратура працягвае "маніторынг" у пошуку "экстрэмізму" (ілюстрацыйнае фота)

Пракуратура працягвае "маніторынг" у пошуку "экстрэмізму" (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

Пракуратура Маскоўскага раёна Мінска выявіла на сайтах трох буйных інтэрнэт-крам тры "экстрэмісцкія" кнігі. Дзве з іх прысвечаны Другой сусветнай вайне: "Цень Перамогі" Віктара Суворава і "Год 1942 — "вучэбны" Уладзіміра Бяшанава. Іх прапаноўвала адна са згаданых інтэрнэт-крам, а ў двух іншых "меліся прапановы аб набыцці кнігі" Аляксандра Бялова пра "невядомую гісторыю рускага народа". Першыя дзве кнігі трапілі ў "рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў" паводле рашэння суда Цэнтральнага раёна Мінска, апошняя — паводле рашэння суда Маскоўскага раёна Брэста.

Уладальнікі інтэрнэт-крам атрымалі з пракуратуры прадпісанні з патрабаваннем "неадкладна ліквідаваць выяўленыя парушэнні ў сферы процідзеяння экстрэмізму, выключыць дэманстрацыю і прапанову да набыцця названых экстрэмісцкіх матэрыялаў". Згаданыя кнігі з продажу зніклі.

"Цень Перамогі" пракуратура ўжо выяўляла на інтэрнэт-аўкцыёне год таму, але, як бачым, яна з'явілася зноў.

У Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі" дзясяткі кніг па гісторыі. Сярод іх — "Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры" Віктара Ляхора і  "Айчына: Маляўнiчая гiсторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкi" Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава. "Экстрэмісцкай" прызнаная кніга рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука і Максіма Гарунова "Беларуская нацыянальная ідэя".

Пракуратура выявіла ў інтэрнэт-крамах тры "экстрэмісцкія" кнігі
t.me/mediazona_by/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі