Пракурор запрасіў для чэмпіёна свету Аляксея Кудзіна 3,5 года калоніі
Пракурор запрасіў для шматразовага чэмпіёна свету па кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксея Кудзіна 3,5 года калоніі агульнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы. Гучны працэс праходзіць у судзе Маладзечанскага раёна. Спартсмена абвінавачваюць у супраціўленні сілавікам падчас разгону акцыі пратэсту ў Маладзечне ў жніўні 2020-га: "супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення" (ч. 2 арт. 363 КК).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.