"Прамень" і "Іслач" згулялі ўнічыю 1:1 (відэа)

"Прамень" і "Іслач" згулялі ўнічыю 1:1 (відэа)

28 верасня стартаваў 23-ці тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Прамень" і "Іслач" на "Алімпійскім" згулялі ўнічыю 1:1. Сербскі нападаючы Міла Мічунавіч на 71-й хвіліне вывеў "Іслач" наперад. Але Раман Грыбоўскі на 79-й зраўняў лік.

Іншыя матчы тура пройдуць у суботу, нядзелю і панядзелак. Каляндар гл. тут. Цэнтральны паядынак пройдзе ў нядзелю, у ім сустрэнуцца БАТЭ і мінскае "Дынама". У барысаўчан 54 ачкі, у дынамаўцаў — 45. Перамога БАТЭ наблізіць каманду да чарговага чэмпіёнства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі