Прарасійскія мітынгі прайшлі ў Марыупалі і Адэсе
Удзельнікі акцыяў скандуюць лозунгі ў падтрымку Расіі і вывешваюць расійскія сцягі на афіцыйныя будынкі.
У Марыупалі людзі сабраліся ля гарсавету. Яны патрабавалі, каб гарадскі галава патлумачыў, чаму ён цяпер падтрымлівае кіруючую партыю. Калі гарадскі галавы выйшаў да мітынгоўцаў, яны практычна не давалі яму прамаўляць. Пасля перад мэрыяй вывесілі расійскі сцяг.
Тысячы людзей сабраліся ў Адэсе пад расійскімі і савецкімі сцягамі. У многіх прысутных ёсць біты, палкі, амуніцыя для абароны, перадае korrespondent.net