Пратэстоўца, які даў поўху аператару БТ, на два гады адправілі ў калонію
Пратэстоўца, які ў кастрычніку мінулага года на вулічнай акцыі даў поўху аператару БТ, на два гады адправілі ў калонію агульнага рэжыму, паведамляе Радыё Свабода. 52-гадовага Вячаслава Ламаносава прызналі вінаватым у хуліганстве і "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Яго справу разглядаў суд Кастрычніцкага раёна Мінска, суддзя — Алена Жывіца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.