Праваабаронца Алесь Рамановіч заявіў пра катаванні ў Пінскім СІЗА

Праваабаронца Алесь Рамановіч заявіў пра катаванні ў Пінскім СІЗА

Пра катаванні ў Пінскім СІЗА заявіў праваабаронца і актывіст Руху "За Свабоду" Алесь Рамановіч

Яго затрымалі падчас прагулкі па цэнтры Пінска з нагрудным значком з гербам "Пагоня".

У ізалятары Рамановіча аднаго пасадзілі ў пяцімясцовую камеру. Там для яго стварылі цяжкія ўмовы: катавалі недасыпаннем, холадам, адмаўляліся вадзіць у прыбіральню.

"Мяне хацелі запалохаць, звесці з розуму. Яны стварылі камеру катаванняў, проста не ўжывалі фізічную сілу", — расказаў мужчына у інтэрв'ю сайту "Медиа-Полесье".

Дарэчы, справу Рамановіча адправілі на дапрацоўку. Сам ён цяпер на волі, але ў яго забралі тэлефон.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі