Праваабаронцы паведамляюць пра ператрусы ў Бабруйску
Па адной з версій, актыўнасць сілавікоў звязана з спробай падпалу "Табакеркі" ў Бабруйску / bobruisk.ru, фота мае ілюстрацыйны характар
Сілавікі ў Бабруйску сёння прыйшлі з ператрусамі да некалькіх жыхароў горада, паведамляюць праваабаронцы. Па іх дадзеных, ператрусы праходзяць дома ў Юліі Загрышавай, Валянціна Варычава, Дзмітрыя Косціна, Яўгеніі Міронавай і Ксеніі Емяльяненка.
Вядома, што сілавікі прыйшлі сёння прыкладна па 10 адрасах. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на мясцовыя тэлеграм-каналы. Некалькі чалавек пасля ператрусаў забралі ў міліцыю.
Ёсць здагадка, што ператрусы могуць быць звязаныя з інцыдэнтам на чыгунцы мінулым летам. Тады на рэйках у Бабруйскім раёне быў знойдзены муляж выбуховага прыстасавання. Яшчэ адна версія: актыўнасць сілавікоў звязана з спробай падпалу "Табакеркі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.