Праваабаронцы прызналі 17 новых палітвязняў

У Беларусі павялічылася колькасць палітвязняў, ілюстрацыйнае фота

У Беларусі павялічылася колькасць палітвязняў, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

17 новых палітвязняў прызнаныя ў Беларусі, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Гэта Дзмітрый Пузікаў, Дзяніс Семяніхін, Дар’я Заяц, Валерыя Драгун, Алена Карпенка, Андрэй Каралёў, Антон Пугач, Алена Дуброўская, Іван Дзярновіч, Аляксандр Захарчык, Юрый Юрчук, Таццяна Макеева, Руслан Зголіч, Дзмітрый Сіўко, Аляксандр Цюпа, Іван Мікша, Аляксандр Сырыца.

Большасць з іх асуджаныя па абвінавачаннях у паклёпе на Лукашэнку ці абразе яго. Ёсць таксама абвінавачанні ў абразе службовых асоб і сарваным чырвона-зялёным сцягу.

Таксама праваабаронцам вядома пра шэраг людзей, накіраваных на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычны стацыянар па дыфамацыйных артыкулах. Гэта Руслан Зголіч, Дзмітрый Сіўко, Аляксандр Цюпа, Іван Мікша, Аляксандр Сырыца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі