Праваабаронцы: у батальён Каліноўскага трапіў актывіст "каманды Васкрасенскага"

Праваабаронцы: у батальён Каліноўскага трапіў актывіст "каманды Васкрасенскага"

Адным з байцоў батальёна Каліноўскага ва Украіне стаў актывіст праўладнага "Круглага стала дэмакратычных сіл" (КСДС), сцвярджаюць магілёўскія праваабаронцы.

Зранку 22 красавіка на YouTube з'явіўся новы відэаролік ад батальёна Каліноўскага, у якім грамадзяне Беларусі ваююць на баку Украіны, — "Пазыўны Рыцар".

У героі роліка магілёўскія праваабаронцы пазналі Андрэя Кушнярова — актывіста КСДС. Яшчэ перад новым годам Кушняроў, як сцвярджаецца, прыязджаў у Магілёў агітаваць супраць Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі, а таксама даваў рэкамендацыі мясцовым праўладным актывістам, як развіваць валанцёрскі рух.

Праваабаронцы: у батальён Каліноўскага трапіў актывіст "каманды Васкрасенскага"
Андрэй Кушняроў з магілёўскім актывістам КСДС Сяргеем Тышкаўцом

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі