Праваслаўнаму святару Уладзіславу Багамольнікаву прысудзілі 14 сутак

Праваслаўнаму святару Уладзіславу Багамольнікаву прысудзілі 14 сутак

Праваслаўнага святара Уладзіслава Багамольнікава асудзілі на 14 сутак, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". 

Праўладныя тэлеграм-каналы заяўляюць, што святар быў падпісаны на "экстрэмісцкія" ТГ-каналы і дасылаў ім інфармацыю ў боты. Праваабаронцы асцерагаюцца, што на Багамольнікава могуць пачаць крымінальную справу паводле арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел  у ім).

Сілавікі пішуць, што святар можа "стаць падазраваным за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці па шэрагу крымінальных спраў, ну ці пабіць рэкорд адной сямейкі па колькасці сутак адміністрацыйнага затрымання".

Верагодна, гаворка ідзе пра Анастасію Крупеніч-Кандрацьеву і Сяргея Крупеніча, якія правялі за кратамі па адміністрацыйных справах 127 і 126 сутак адпаведна.

Як распавядала Еўрарадыё, Багамольнікава затрымалі 31 жніўня, высадзіўшы дзверы ў кватэры. Раней святар быў на Плошчы Перамен у Мінску, служыў службу ў памяць забітага пратэстоўца Рамана Бандарэнкі, абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, выступаў супраць расійскай агрэсіі ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі