Дар'і Домрачавай ― 32! Сем фактаў з жыцця чэмпіёнкі

Дарье Домрачевой ― 32! Семь фактов о чемпионке

3 жніўня беларускай біятланісцы Дар'і Домрачавай спаўняецца 32 гады. Прапануем вам пазнаёміцца ​​з цікавымі фактамі біяграфіі вялікай спартсменкі.

Факт 1. Удзельнічала ў лыжных гонках у Сібіры

Даша нарадзілася ў Мінску, але шмат гадоў пражыла ў Сібіры, у горадзе Нягань. Тут яна хадзіла ў школу, займалася лыжнымі гонкамі, а потым і самім біятлонам. У Беларусь дзяўчына прыязджала толькі на летнія вакацыі, але ў 2003 годзе сям'я вярнулася ў Мінск.

Факт 2. У Расіі яе лічылі "бесперспектыўнай", у Беларусі запісалі ў нацыянальную зборную

У Расіі маладую біятланістку лічылі "бесперспектыўнай", але ў Беларусі яна трапіла ў нацыянальную зборную. Спачатку Дар'я выступала ў юніёрскіх спаборніцтвах (і нядрэнна), а з 2006-га — у Кубку свету. Домрачава адразу звярнула на сябе ўвагу, набыла шмат заўзятараў не толькі ў Беларусі, але і за мяжой.

Дарье Домрачевой ― 32! Семь фактов о чемпионке

Факт 3. Аднойчы "расстраляла" чужую мішэнь

З Домрачавай у час спаборніцтваў здараліся кур'ёзныя сітуацыі. У сезоне 2008/2009 на этапе Кубка свету ў Аберхофе яна лідзіравала ў спрынце, прыйшла першай на агнявы рубеж, але страляла стоячы, хоць павінна была гэта рабіць лежачы. Біятланістка сышла з дыстанцыі. Праз год таксама ў Аберхофе, толькі ў масавым старце, Дар'я была лідарам, але на трэцім агнявым рубяжы "расстраляла" чужую мішэнь...

Факт 4. Адна з найлепшых біятланістак свету!

Перамогі на этапах Кубка свету прыйшлі ў сезоне 2009/2010 гадоў. Праз два гады яна была ўжо адной з найлепшых біятланістак свету, але пры выдатнай хуткасці не хапала стабільнасці ў стральбе. Ёй ніяк не ўдавалася выйграць Крышталёвы глобус, двойчы яна займала другое месца ў агульным заліку. Нарэшце ў сезоне 2014/2015 гадоў гэта ўдалося зрабіць. На той час Домрачава ўжо была трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай (тры "золата" Сочы-2014) і Героем Беларусі (адзіная беларуска, якая мае такое званне). Наступны сезон Дар'я Домрачава прапусціла з-за хваробы.

Факт 5. Выйшла замуж за нарвежскага біятланіста Уле-Эйнара Б'ёрндалена

Улетку 2016-га яна выйшла замуж за знакамітага нарвежскага біятланіста Уле-Эйнара Б'ёрндалена, восенню нарадзілася дачка Ксенія.

Дарье Домрачевой ― 32! Семь фактов о чемпионке

Факт 6. "Азалацілася" на Алімпіядзе ў Пхёнчхане

У студзені 2017-га Домрачава вярнулася ў вялікі спорт. Яна мэтанакіравана рыхтавалася да Алімпіяды ў Пхёнчхане, дзе беларускі ўзялі залатыя медалі ў эстафеце. Пасля гэтага чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка і ўзяла паўзу — разважала, ці варта працягваць спартыўную кар'еру, або засяродзіцца на сваім асабістым жыцці.

Факт 7. Выбрала сям'ю

25 чэрвеня 2018 года Дар'я Домрачава заявіла, што развітваецца з вялікім спортам.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі